Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Нарыхтоўка іншых прадуктаў

    ЖЫТНЯЯ МУКА

    Збожжа ачышчаюць ад іншага зерня і насення: веюць і паддзімаюць або апускаюць яго ў ваду, на паверхню якой усплывуць непатрэбныя лёгкія зярняткі і смецце, што потым выдаляюцца пры дапамозе сіта.

    Затым мыюць у рашотах дачыста, лепш за ўсё ў цякучай вадзе, і сушаць на разасланых вялікіх палотнах, пажадана на паветры і сонцы.

    Пры неабходнасці робяць гэта ў добра нагрэтым памяшканні, часта пераварочваючы і перасыпаючы збожжа, каб хутка высахла і не саладзілася.

    Хлебнае зерне, прызначанае для памолу, павінна мець нейкую ступень вільготнасці.

    Перасушанае, яно не толькі моцна пыліць, ад чаго здараюцца страты ў муцэ, але і перагарае ад нагрэву пад жорнамі. Калі зерне залішне сухое , але чыстае і мыць яго не трэба.

    Перад засыпкай у млынавую скрыню яго апырсківаюць вадой і добра размешваюць, каб стала роўна вільготным. Аднак сырое малоць таксама нельга, бо тады зярняткі ці зусім не расціраюцца ці расціраюцца дрэнна.

    Мука атрымаецца грубай і ў час прасейвання будзе забіваць дзірачкі ў сіце. Збожжа змолоць.

    Ёсць тры гатункі жытняй мукі: цудоўная, падсіткавая і чорная. Рассартаваную муку трэба рассыпаць на палатне і прасцшыць у памяшканні, дзе праходзіць паветра.

    Яе належыць часта мяшаць і перасыпаць лапаткай, потым яшчэ раз прасеяць праз сіта і ссыпаць альбо ў мяшкі, альбо ў скрыні ці кадушкі, куды палажыць некалькі камянёў, добра прасушаных у печы, бо яны ўсмоктваюць у сябе ўсялякую вільгаць.

    Адзнака дабраякаснай мукі такая: яна прыліпае да рук, а сціснутая ў пальцах моцна прыклейваецца да іх.

    Катэгорыя: Нарыхтоўка іншых прадуктаў | Дабавіў: wawkalaki (26.07.2014)
    Праглядаў: 332 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar