-250 г айвы японскай,
-750 г кабачкоў,
-200-300 г цукру.
Спелыя плады айвы японскай нарэзаць долькамі, разварыць з невялікай колькасцю вады і працерці праз сіта.
Кабачкі разрэзаць напалову, вычысціць насенне, абрэзаць скурку і нарэзаць кавалкамі.
Разварыць з невялікай колькасцю вады да размякчэння і працерці праз сіта. Абодва віда пюрэ змяшаць, пры падаграванні растварыць цукар.
Разліць у слоікі і стэрылізаваць у кіпячай вадзе: паўлітровыя слоікі - 8-9 хвілін, літровыя - 12 хвілін.
|