Для марынаду:
- 700 мл вады,
-215 г цукру,
-85 мл 9-адсоткавага воцату,
-гваздзіка - па густу,
- карыца - па густу.
Айву перабраць, прамыць, разрэазаць на долькі, бланшаваць у кіпячай вадзе 8- 10 хвілін. Выкладзеныя ў слоікі долькі заліць кіпячым марынадам.
Для падрыхтоўкі марынаду ў эмаляваны рондаль уліць ваду, дадаць гваздзіку, карыцу і цукар. Сумесь кіпяціць 5-7 хвілін, затым уліць воцат.
Марынад давесці да кіпення, прафільтраваць. Стэрылізаваць у кіпячай вадзе паў-літровыя слоікі - 10 хвілін, літровыя - 12, трохлітровыя - 25 хвілін.
Неадкладна іх закатаць, перавярнуць дагары дном да астуджэння.
|