Усе прадукты з разліку на 1 літровы слоік
-айва - 450 г
-вада - 400 г
-цукар - 100 г
-перац салатны чырвоны - 2 штукі
-воцат - 2 ст. лыжкі 9%, калі іншы то трэба пералічыць.
-2-3 гваздзічкі
-2 гарошыны духмянага перцу
-карыца на кончыку нажа
Айву прамыць, падзяліць на чацвярцінкі і выразаць сярэдзінку. Перац пачысціць і разрэзаць уздоўж. Скласці ўсё хораша ў слоік. З вады, цукру і спецый сварыць сіроп і гарачым заліць у слоік. Стэрылізаваць 15 хвілін, потым дадаць воцат і закруціць.
|