-600-650 г айвы
- 350-400 мл вады.
Спелыя плады перабраць, добра прамыць у праточнай вадзе, разрэзаць на долькі, выдаліць насенную скрынку, ачысціць ад скуркі, для кароткачасовага захоўвання змясціць у халодную ваду.
Бланшаваць плады ў гарачай вадзе пры тэмпературы 90°С на працягу 12-15 хвілін, адкінуць на друшляк, астудзіць вадой. Затым долькі паскладаць у слоікі, заліць кіпенем.
Стэрылізаваць у кіпячай вадзе паў-літровыя слоікі - 10 хвілін, літровыя - 12, трохлітровыя - 25 хвілін.
Неадкладна іх закатаць, перавярнуць дагары дном да астуджэння.
|