Адабраць самыя добрыя плады, вызваліць іх ад сцяблінак і вочкаў і паскладаць пластамі ў невялікія драўляныя кадкі ці шкляныя слоікі.
А плады горшыя, пашкоджаныя, дробна пасячы, пакласці ў рондаль і паставіць на невялікі агонь. Калі айва пусціць сок, з агню зняць.
Сок выдушыць праз марлю ці сіта, абавязкова астудзіць і заліць ім прыгатаваную айву. Зверху пакласці драўляны кружок і груз.
Слоік завязаць марляй ці паперай і захоўваць у сухім і халодным месцы. З гэтай айвы ўзімку атрымліваецца выдатнае начынне для пірагоў ці гарнір да мясных страў.
|