- 2 кг айвы.
Для марынаду:
-1250 мл чырвонага віна,
-500 г цукру,
-2 ст. лыжкі воцату "Бальзаміко",
-6 бутонаў гваздзікі,
-2 палачкі карыцы,
-1 г. лыжка зерняў каляндры,
-2 зорачкі аніса,
-6 зялёных скрыначак кардамону,
-цэдра з 0,5 апельсіна, хімічна не апрацаванага.
Айву выцерці палатном, каб не засталося налёту. Айву ачысціць, разрэзаць на 4 часці, выразаць насенныя гнёзды і парэзаць на кружкі.
Прыгатаваць марынад. Чырвонае віно пакласці разам з цукрам, воцатам, гваздзікай, карыцай, зернямі каляндры, зорачкамі аніса, кардамонам і цэдрай апельсіна ў рондаль.
Затым усё закіпяціць і варыць да растварэння цукру. Айву пакласці ў марынад і варыць на слабым агні 20-30 хвілін.
Айву шумоўкай дастаць з марынаду і раскласці ў падрыхтаваныя стэрыльныя слоікі.
Марынад яшчэ раз закіпяціць, заліць слоікі з айвой да самых краёў, закатаць і перавярнуць дагары дном.
|