- 2 кг айвы,
-500 г мёда,
-500 г цукру,
-4 ст. лыжкі віннага воцату,
-700 мл вады,
-125 мл каньяку.
Айву старанна выцерці, каб зняць белы налёт, ачысціць, разрэзаць напалову, выразаць насенныя гнёзды і парэзаць на кружкі. Прыгатаваць сіроп.
Мёд разам з цукрам, вінным воцатам і вадой закіпяціць, трохі пагатаваць, пакуль не растворыцца цукар.
Дадаць кружочкі айвы і працягваць варыць на слабым агні 20-30 хвілін. Затым айву шумоўкай выняць, раскласці ў стэрыльныя слоікі.
Сіроп варыць да гушчыні, астудзіць, дадаць каньяк, заліць айву. Слоікі закаркаваць і захоўваць у цёмным, сухім, халодным месцы.
|