- 1 свежы корань імбіра, велічынёй з грэцкі арэх,
-250 мл белага віннага воцату,
-250 г цукру,
-3 палачкі карыцы,
-10 гваздзічак,
-1 кг айвы.
Імбір ачысціць і парэзаць на кавалачкі. У рондаль уліць воцат, 500 мл вады, дадаць цукар, карыцу і гваздзічку.
Айву выцерці ручніком, памыць, разрэзаць на 4 часці, ачысціць, выняць насенныя гнёзды і парэзаць на палоскі.
Адразу ж пакласці ў марынад, каб не пацямнела. Усё закіпяціць і варыць 10 хвілін, пакуль айва не стане мяккай.
Айву з марынадам пафасаваць у гарачыя стэрыльныя слоікі і закатаць.
|