- рэшткі айвы пасля адцэджвання соку (рэцэпт "Жэле з айвы з цытрынай"),
-250 г цукру,
-250 г мёда.
Рэшткі айвы, пасля выраба жэле, пакінуць стаяць на 12 гадзін, потым іх працерці скрозь сіта. Пюрэ перамяшаць з цукрам і, інтэнсіўна памешваючы, на моцным агні варыць 2 гадзіны.
Астудзіць, дадаць 250 г мёда і перамяшаць. Затым масу нагрэць у духоўцы пры тэмпературы 100 градусаў.
Узяць 2 кавалка пергаментнай паперы, пасыпаць цукровай пудрай. Айвовую масу выкласці на насыпаную цукровай пудрай пергаментную паперу і таксама абсыпаць цукровай пудрай.
Затым масу пры адкрытых дзверцах сушыць у духоўцы 2 гадзіны. Падсохшую пліту з айвы разрэзаць на кавалачкі і яшчэ пры пакаёвай тэмпературы сушыць 24 гадзіны.
|