-2 кораня імбіра, памерам з грэцкі арэх,
-1,6 кг бананаў (вычышчаных 1 кг),
-175 мл свежага цытрынавага соку,
-8 ст. лыжак белага рому,
-1 пакуначак жэліруючага сродку (3:1).
Корань імбіра вымыць, ачысціць і парэзаць на маленькія кавалачкі. Бананы ачысціць ад лупіны і здрабніць да пюрэпадобнай масы.
Бананы разам з імбірам, цытрынавым сокам, 5 ст. лыжкамі рому, цукрам, жэліруючым сродкам і 125 мл вады пакласці ў эмаляваны таз і, памешваючы, давесці да кіпення. Усё варыць, памешваючы, 3 хвіліны.
Дадаць пакінуты ром і перамяшаць. Гарачы канфіцюр пафасаваць у стэрыльныя слоікі і адразу ж закатаць.
Слоікі перавярнуць дагары дном, і пасля астуджэння захоўваць у цёмным, сухім, прахалодным месцы.
|