- 700 г трускаўкі,
-300 г бананаў,
-5 г цытрынавай кіслаты,
-500 г цукру.
Трускаўку вымыць, даць сцячы вадзе, абарваць пладаножкі. Парэзаць на кавалачкі і ўзважыць 700 г. Бананы ачысціць, парэзаць на кавалачкі і ўзважыць 300 г.
Падрыхтаваную садавіну разам з цытрынавай кіслатой пакласці ў рондаль, дадаць цукар і перамяшаць. Усё закіпяціць на моцным агні, памешваючы і варыць пры моцным кіпенні 3 хвіліны, не перастаючы мешаць.
Канфіцюр зняць з пліты, выдаліць пену, разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, закатаць, перавярнуць дагары дном.
|