-1 кг айвы,
-1 кг цукру,
- 2 шкл. вады,
-1 цытрына,
-1 шкл. ядраў грэцкіх арэхаў.
Спелыя плады айвы старанна прамыць, тонкім пластом зрэзаць скурку, выдаліць асяродак.
Вычышчаныя плады нарэзаць долькамі і бланшыраваць на працягу 10-15 хвілін. З паловы прадугледжанага рэцэптурай цукру і вады прыгатаваць сіроп, заліць ім астуджаныя плады, вытрымаць іх 3-4 гадзіны, з тым, каб айва прапіталася цукровым сіропам, пасля чаго айву паставіць варыць, дадаўшы астатнюю колькасць цукру.
Варэнне варыць у некалькі прыёмаў па 10-15 хвілін. Знятую з пладоў скурку заліць невялікай колькасцю вады і адварыць, адвар працадзіць і дадаць у варэнне напачатку апошняга прыёму варкі.
Ядры грэцкіх арэхаў і нарэзаную кружочкамі цытрыну далучыць да варэння ў канцы варкі.
|