-1 кг айвы,
-1 л вады,
-цукар.
Плады вымыць, заліць вадой і ўварыць. Палову астуджаных пладоў ачысціць ад скуркі і насенных гнёздаў і нарэзаць кавалачкамі.
Другую палову пладоў працерці праз сіта. У пюрэ дадаць цукар (на 1 кг пюрэ - 600 г цукру), падагрэць, пакуль цукар растворыцца, затым пакласці кавалачкі айвы і варыць да гатовасці.
|