На 1 кг айвы (вычышчанай ад насенных скрыначак):
-400 г цукру,
-1 шклянка вады,
-1 невялікая цытрына,
-1 пакуначак ваніліну (1 г),
-жменя грэцкіх арэхаў
Айву вымыць, разрэзаць на 4 часці, выразаць насенне і парэзаць долькамі. У эмаляваным рондалі давесці да кіпення ваду з цукрам. У кіпячы сіроп усыпаць айву і варыць 5 хвілін.
Зняць з агню і пакінуць на 12 гадзін. Другі раз варэнне давесці да кіпення і праварыць 5 хвілін. Ізноў астудзіць і пакінуць на 12 гадзін.
На трэці раз варэнне давесці да кіпення, пакласці ванілін, буйна здробненыя арэхі (можна пакінуць палоўкі ці чвэртачкі), парэзаную тонкімі долькамі разам з лупінай цытрыну (зярняткі выкінуць).
Адразу ж закатаць у падрыхтаваныя слоікі.
|