-1 кг айвы японскай,
-1,5 кг цукру,
-3 шклянкі вады.
Добра выспелыя жоўтыя плады старанна вымыць, ачысціць ад скуркі і, выдаліўшы асяродак, нарэзаць долькамі.
Падрыхтаваную айву апусціць у кіпячы сіроп, давесці да кіпення і адставіць на некалькі гадзін. Ізноў давесці да кіпення і адставіць для астуджэння. Так прарабіць яшчэ 2 разы, а затым варыць да гатовасці.
Каб долькі айвы не разварыліся, перыядычна мешаць варэнне кругавымі рухамі. Фасаваць у гарачым выглядзе.
|