-1 кг айвы,
-1 кг цукру,
-4 шкл. вады,
-1/2 г. л цытрынавай кіслаты
Айву перабраць, памыць, ачысціць ад лупіны, выразаць асяродак. Лупіну заліць 4 шклянкамі вады, варыць 20-25 хвілін.
Працадзіць. Лупіну выкінуць. У працэджаны сок апусціць буйна нацёртую, нарэзаную тонкімі лустачкамі ці саломкай айву.
Варыць, пакуль айва не размягчыцца. Адкінуць на друшляк. У працэджаны сок усыпаць цукар, зварыць сіроп, калі ён будзе гатовы, пакласці айву.
Варыць на моцным агні да гатовасці. У канцы варкі зняць пену і дадаць 1/2 г. л цытрынавай кіслаты, растворанай у гарбатнай лыжцы вады.
|