-1 кг айвы,
-1,2 кг цукру,
-3 шклянкі вады,
-1-2 г цытрынавай кіслаты.
Добра выспелую ці нават пераспелую айву вымыць, разрэзаць на 4-8 частак, ачысціць скурку, выразаць насенныя гнёзды разам з камяністым пластом.
Пакласці ў рондаль, заліць вадой, давесці да кіпення і праварыць да размякчэння (10-15 хвілін).
Астудзіць у халоднай вадзе. На адвары прыгатаваць цукровы сіроп, узяўшы 800 г цукру на 3 шклянкі адвара, давесці да кіпення, апусціць долькі айвы і адставіць на 3-4 гадзіны. Ізноў давесці да кіпення, праварыць 5 хвілін і зноў адставіць.
Затым дадаць пакінуты цукар і варыць да гатовасці. Перад канчаткам варкі дадаць цытрынавую кіслату.
|