-1 кг айвы,
-1 кг цукру,
-2 ст. вады.
Плады добра прамыць, вызваліць ад скуркі і асяродку, нарэзаць на долькі, заліць паказанай колькасцю вады і варыць да мяккасці.
Пасля гэтага ваду зліць, усыпаць у яе цукар і сварыць сіроп. У сіроп апусціць айву і варыць яе ў некалькі прыёмаў па 10-15 хвілін.
Для араматызацыі ў варэнне можна дадаць ванілін.
|