-1кг айвы,
-5 ст. цукру,
-5 ст. вады.
Айву вымыць, пакласці ў рондаль, заліць вадой, каб вада пакрыла плады, нагрэць і кіпяціць 8-10 хвілін.
Затым хутка перакласці айву ў халодную ваду і ачысціць яе нажом, разрэзаць плады на 2 ці 4 часці, выдаліць асяродак, заліць гарачым сіропам, прыгатаваным з цукру і вады,у якой варылі айву.
Праз 3-4 гадзіны стаяння варыць пры кіпенні 5-8 хвілін.
Затым даць 8-10 гадзін настаяцца і варыць яшчэ 3-4 разы з 8-гадзіннымі выстаіваннямі.
|