1 варыянт.
- 1 кг айвы,
-1,1-1,2 кг цукру,
-1 л адвара,
-2 г цытрынавай кіслаты на 1 л сіропу.
Прамыць, ачысціць айву ад лупіны. Разрэзаць на долькі таўшчынёй 2 см і бланшаваць у кіпені 15-20 хвілін да размякчэння, пасля чаго адразу ж апусціць у халодную ваду.
У бланшыровачнай вадзе адварыць знятую лупіну, асяродак і на адвары прыгатаваць цукровы сіроп.
Падрыхтаваныя долькі айвы заліць гарачым сіропам на 3-4 гадзіны, а затым варыць варэнне ў 4 прыёма, па 5-7 хвілін, з перапынкамі па 6-8 гадзін.
У канцы варкі дадаць цытрынавую кіслату.
2 варыянт.
- 1 кг вычышчанай айвы,
-1,2 -1,3 кг цукру,
-дзве траціны шклянкі вады.
Парэзаную на долькі айву бланшаваць у кіпені, пакуль долькі не стануць ліпкімі (1 кг долек на 2-3 л вады).
Затым адкінуць на сіта і даць вадзе сцячы. На адвары прыгатаваць цукровы сіроп, пакласці ў яго бланшаваныя долькі айвы, даць закіпець некалькі разоў, перыядычна падтрасаючы таз і здымаючы плеўку.
Калі айва стане мяккай, перакласці яе на талерку, даць астыць, затым паскладаць у слоікі і заліць сіропам.
Прыгатаваная такім чынам айва мае ружовы колер, а сіроп цёмна-жоўты.
3 варыянт.
Падрыхтоўваем сіроп з 1 кг цукру і 2 шклянак вады. Бяром 2 буйныя айвы, выціраем чыстай анучкай, стругаем нажом і кідаем у кіпячы сіроп.
Стругаць трэба вельмі хутка, каб не пацямнела габлюшка айвы. Размешваем з сіропам і пакідаем варыцца на моцным агні.
Гатовасць пазнаём пры дапамозе кроплі: калі кропля сіропу, апушчаная на кавалачак цукру, не расплываецца, то варэнне гатова.
За 3 хвіліны перад здыманнем з агню дадаем палову гарбатнай лыжачкі тоўчанай цытрынавай кіслаты, растворанай у лыжцы гарачай вады.
4 варыянт.
Ставім на агонь таз з 2 кг цукру і 4 шклянкамі вады. Кіпяцім, пакуль сіроп не дасягне сярэдняй гушчыні.
За гэты час ачысціць 1 кг айвы, загарнуць, каб не счарнела, у сурвэтку, змочаную ў салёнай вадзе.
Як толькі сіроп будзе гатовы, нарэзаць айву лустачкамі, апусціць у таз і варыць да патрэбнай гушчыні.
|