-1 л соку
- 800 г цукру,
-4 г цытрынавай кіслаты.
Для жэле выкарыстоўваюць драбнейшыя і зеленаватыя плады, а таксама зрэзаныя скурку і насеннікі, пакінутыя пасля падрыхтоўкі варэння.
Плады абцерці анучкай ад пухнатага налёту, вымыць і нарэзаць лустачкамі, не зразаючы скуркі і не выдаляючы насеннай скрыначкі, бо ў іх утрымоўваецца больш за ўсё пекціна.
Нарэзаныя плады заліць вадой, каб яна ледзь іх пакрыла, і варыць да мяккасці. Атрыманы сок працадзіць праз марлю, не націскаючы на плады, каб сок быў празрыстым.
У сок дадаць цукру і варыць да неабходнай гушчыні. За некалькі хвілін да здымання з агню пакласці цытрынавую кіслату.
Жэле гарачым разліць у невялікія слоікі ці пластмасавую тару, каб потым можна было зручна рэзаць. Каб жэле атрымалася больш празрыстым, можна дадаць кіслыя яблыкі.
|