-айва - 1 кг,
-вада - 2 л,
-цукар
Айву вымыць, абсушыць, разрэзаць на 4 часці. Пакласці ў рондаль, заліць вадой і разварваць да размякчэння.
Перакласці ў палатняны мяшок і даць сцячы соку самацёкам. Сок адмераць і змяшаць з цукрам (1:1).
Варыць на слабым агні да гатовасці, пафасаваць і вытрымаць пад коўдрай да астывання.
Рэшткі, якія засталіся ў мяшку, выкарыстоўваць для падрыхтоўкі мармеладу ці як пекцінавы дадатак да пладоў бедных пекцінамі.
|