1 варыянт.
- 2 л адвара айвы,
- 600 г цукру.
Айву прамыць, парэзаць на кавалачкі, пакласці ў эмаляваны рондаль, заліць вадой і варыць да размякчэння.
Адвар прафільтраваць праз марлю. Адмераць патрэбную колькасць і працягваць варыць яшчэ некалькі хвілін.
Затым дадаць цукар і варыць да гатовасці.
2 варыянт.
- 2 кг айвы,
-1 кг цукру,
-1 г. лыжачка цытрынавай кіслаты.
Рыхтуюць гэтак жа, як у 1 варыянце. Цытрынавую кіслату дадаць у канцы варкі.
|