- 2,5 кг айвы,
-0.5 кг кіслых яблыкаў,
-1,5 кг цукру,
-1 г. лыжка цытрынавай кіслаты.
Выціраем айву анучкай і разразаем на некалькі частак, не выдаляючы лупіны і насення. Складваем айву ў глыбокі посуд, заліваем вадой на 4 пальца па-над пладамі, і ставім на агонь.
Як толькі айва стане мяккай, здымаем з агню і сцэджваем праз друшляк, а затым тонкую тканіну.
Атрыманы сок варым на ўмераным агні. Калі пры кіпенні ўтворыцца густая пена - здымаем, дадаем цытрынавай кіслаты і робім спробу на гатовасць, апусціўшы кроплю жэле на халодную талерку.
Калі кропля не распаўзаецца, то жэле гатова. Тады здымаем посуд з агню і пераліваем жэле ў падрыхтаваныя і летнія слоікі.
У выпадку з'яўлення пены на паверхні жэле здымаем яе тыльным бокам сухой лыжкі.
|