- 1 кг айвы,
-1 неабчышчаная, хімічна неапрацаваная цытрына,
-1 кг цукру.
Айву выцерці чыстай анучкай, вымыць, абсушыць ручніком, выдаліць пладаножкі і ямачкі ад кветак, а затым здрабніць. Цытрыну абліць кіпенем, абсушыць.
Тоненька зняць цэдру і выдушыць сок. Айву з 1,5 л вады, цытрынавым сокам і цэдрай пакласці ў рондаль і варыць 45 хвілін.
У сіта пакласці чыстае палатно ці марлю і працадзіць адвар, затым перамяшаць разам з цукрам.
Закіпяціць і варыць датуль, пакуль сок стане густым. Працягласць варкі 45-60 хвілін.
Жэле ў гарачым выглядзе пафасаваць у слоікі. Закатаць і перавярнуць дагары дном. Пасля астуджэння паставіць на захоўванне ў цёмнае прахалоднае месца.
|