-4 шклянкі мукі
-12 яйкаў
-300 г сметанкавага масла (або 1,5 шклянкі расліннага без паху)
-2 3/4 шклянкі вады
-соль,
-цукар па густу
Муку абавязкова прасеяць 2 разы праз валасяное сіта. Ваду закіпяціць з алеем і цукрам, усыпаць адразу ўсю муку і размешваць цеста 2-3 хвіліны, пазбягаючы камякоў і прыліпання. Паставіць астываць да 60°С, не меней. Яйкі падзяліць на бялкі і жаўткі, жаўткі ўвесці ў цеста ўвесь час размешваючы. Узбіць бялкі і асцярожна ўвесці ў цеста, змешваючы ў адзін бок або зверху ўніз. Цеста змясціць у скрутак і выціскаць на змазаны алеем або пакрыты пергаментнай паперай ліст кольцамі-абаранкамі (не імкніцеся зрабіць іх занадта вялікімі). Па жаданні пасыпаць абаранкі папярэдне запараным кулінарным макам. Выпякаць у гарачай духоўцы да падрумяньвання. Заварное цеста даволі капрызнае і патрабуе навыку і спрыта. Важна выканаць сапраўды ўсе прапорцыі мукі і вадкасці, густое цеста не падыходзіць і становіцца клеклым, вадкае - расцякаецца. Заварное цеста нельга выпраўляць даданнем мукі або вады, усё павінна быць зроблена адразу адным махам
|