- мука - 4 шклянкі
- сухія дрожджы - 20г.
- масла сметанкавае - 50г
- цукар - 1 г.л.
- соль - дробка
- яйка - 1 шт.
- малако цёплае - 1 шклянка
- мак.
Замясіце дражджавое цеста, пастаўце у цёплае месца прыкладна на 30 хвілін. Пасля разрэжце цеста на кавалачкі велічынёй з яйка і пакіньце ў цёплым месцы яшчэ на 15 хвілін. Раскачайце кожны кавалачак цеста дыяметрам да 20 см, вышмаруйце паверхню сметанковым маслам і згарніце ў рулецік, затым акругліце яго, закручваючы і злучаючы канцы, надайце форму абаранка. Падрыхтаваныя абаранкі раскладзіце на змазаную алеем бляху і пакіньце прыкладна на 30 хвілін. Пасля таго, як абаранкі паднімуцца, нашмаруйце зверху яечным жаўтком, пасыпце макам і выпякайце 15-20 хвілін у духоўцы нагрэтай да 200°С.
|