- апельсінавыя цукаты – 50 г
- цытрынавыя цукаты – 50 г
- цукар – 225 г
- яйка - 3 шт.
- кардамон (молаты) - 1 г.л.
- карыца - 1 г.л.
- мука – 250 г
- разрыхляльнік (для цеста) - 3 г.л.
- тлушч і мука (для змазвання і пасыпания бляхі)
- куверцюр (цёмны) – 75 г.
Цукар, яйкі, цытрынавы араматызатар, кардамон і карыцу расцерці ў белую пену. Дадаць апельсінавыя і цытрынавыя цукаты. Муку перамяшаць з разрыхляльнікам для цеста, прасеяць зверху і ўсё добра вымесіць. Цеста на 1-2 гадзіны паставіць на растойку. Затым цеста раскачаць на пасыпанай тоўстым пластом мукі драўлянай дошцы ў пласт таўшчынёй 1/3 см. З цеста выразаць кружкі дыяметрам 3 см і выпякаць на змазанай тлушчам блясе ў папярэдне нагрэтай да 175 С духавай шафе к. 15 хвілін да з'яўлення светла-карычневай скарыначкі. Адразу ж зняць з бляхі і астудзіць на кухоннай рашотцы. Куверцюр растапіць на цёплай вадзяной лазні, запоўніць ім скручаны з пергаментнай паперы кулечак, упрыгожыць ім печыва і затым абсушыць
|