-вада - 125 мл
-масла - 50 г
-соль - 1 дробка
-цукар ванільны - 2 ст. лыжкі
-мука - 125 г
-яйкі - 4 шт
-сліўкі - 400 мл
-пудра цукровая - 1 ст. лыжка
Закіпеціце ў рондалі ваду з маслам, соллю і 1 ст. л. цукровай пудры. Паступова дадайце муку і змешвайце, пакуль не сфармуецца 1 вялікі камяк з цеста. Камяк цеста выкладзіце ў міску і астудзіце. Адно за другім увядзіце яйкі. Разагрэйце духоўку да 220° С. Вышмаруйце бляху маслам. Напоўніце цестам кандытарскі шпрыц з зорчатай асадкай. Выдушыце порцыі цеста велічынёй з грэцкі арэх. Выпякайце пірожныя 20 хвілін да залацістага колеру. Перад пачаткам выпечкі апырскайце духоўку вадой і хутка зачыніце дзверцы. Сліўкі з пакінутым ванільным цукрам узбіце ў пену, напоўніце імі кандытарскі шпрыц, запоўніце крэмам разрэзаныя на 2 часці пірожныя. Верхавіны пірожных пасыпце цукровай пудрай. Пірожныя асабліва добрыя свежымі.
|