- мука - 400г
- цукровы пясок - 100г
- яйка - 1 шт.
- малако - 1/2 шклянкі
- сланечнікавы алей - 1/4 шклянкі.
З мукі, цукру, яйка і малака замясіць цеста. Атрыманае цеста, астудзіўшы, раскачаць у тонкую каўбаску, нарэзаць лустачкамі. Кожную лустачку яшчэ раз раскачаць у тонкую каўбаску, злучыць яе канцы, надаўшы форму абаранка (цеста раскочваць без мукі). Абаранкі пакласці на ліст, змазаны сланечнікавым алеем, вышмараваць іх яйкам, пасыпаць цукровым пяском і пякчы ў духоўцы.
|