- мука - 3 шклянкі
- манка - 1 шклянка
- алей сланечнікавы - 1/2 шклянкі
- тлушч раслінны - 1/2 шклянкі
- малако-пудра - 1 ст.л.
- дрожджы - 1 г. л.
- аніс (насенне) - 1 ст.л.
- фінікі.
Абавязкова патрэбна насенне аніса, выкарыстоўваемае ў падрыхтоўцы печыва і ласункаў, менавіта яно дае свой густ і пах, і фінікавая паста Усё змяшаць, а потым патроху дадаваць ваду (каля шклянкі) і працягваць вымешваць, цеста павінна быць пругкім, як на пяльмені і не прыліпаць да рук і міскі. Накрыць яго і пакінуць падняцца. Калі яно падыдзе, у цёплым месцы прыкладна праз 1.5 гадзіны, адшчыпваць па невялікім кавалачку цеста, скочваць "каўбаскай" і раскачаць на дошцы, каб атрымалася палосачка цеста, усё рабіць можна рукамі, без нажа і качолкі, цеста вельмі паддатлівае. Начынне з фінікаў таксама скруціць "каўбаскай", пакласці на палоску і зашчыпаць бокі, потым атрыманае "бярвенца" трохі раскачаць і злучыць канцы, каб атрымаўся "абаранак". Выпякаць на чыстай блясе, яны не прыліпаюць да яе, і можна падсмажыць на верхнім агні. Захоўваць прычыненымі, каб не высыхалі.
|