-4 бялка
-200 г цукру
-1 пакуначак ванільнага цукру
-дробка солі
-трохі карыцы
-250 г какосавай габлюшкі
Духоўку разагрэць да 130 градусаў. Бялкі моцна ўзбіць, паступова дадаючы ў іх цукар. Ванільны цукар, соль, карыцу і какосавую габлюшку асцярожна ўмяшаць у яечную масу. Дзвюма гарбатнымі лыжкамі ці шпрыцам з асадкай у выглядзе зоркі выдушыць маленькія печывы на паперу для выпечкі. Выпякаць у духоўцы каля 35 хвілін
|