-1 пакет кефіру,
-паўпляшкі сталовай мінеральнай вады з газам,
-2 адвараных буракі сярэдняй велічыні,
-3 свежых агурка,
-1 сталовая лыжка таматавай пасты,
-часнык,
-соль,
-кроп,
-зялёная цыбуля.
У рондаль выліваем кефір і мінеральную ваду, кладзём таматавую пасту.
Здрабняем на тарцы бурак і агуркі, дробна рэжам часнык, цыбулю і кроп і адпраўляем у тую ж пасудзіну.
Солім, добранька размешваем. І без прамаруджання з'ядаем!
|