- квас хлебны – 300 г
- бульба – 75 г
- морква – 20 г
- радыска – 20 г
- цыбуля зялёная – 30 г
- агуркі – 65 г
- смятана – 30 г
- яйка - 1 шт.
- цукар - па густу
-гарчыца - па густу
- зеляніна - па густу.
Бульбу вымыць і сварыць у лупіне. Моркву і рэпу ачысціць і сварыць асобна. Гародніну астудзіць і нарэзаць дробнымі кубікамі (2-2.5 см); бульбу ачысціць ад лупіны і таксама нарэзаць кубікамі.
Цыбулю нашаткаваць і расціраць з невялікай колькасцю солі датуль, пакуль не з'явіцца сок. Бялкі звараных укрутую яйкаў насекчы, а жаўткі расцерці ў рондалі, дадаць да іх смятану, трохі гарчыцы, цукар, соль; старанна размяшаць і развесці хлебным квасам.
Падрыхтаваныя прадукты пакласці ў рондаль і добра размяшаць. Пры падачы пасыпаць кропам.
|