- квас – 1 л
- агурочны расол - 1/2 шклянкі
- адвараная рэпа - 2 шт.
- вараная бульба - 3-4 шт.
- свежыя агуркі - 2 шт.
- зялёная цыбуля - па густу
-кроп - па густу
-зеляніна пятрушкі - па густу
- гарчыца - 1/2 г.л.
- чорны молаты перац - 1/2 г.л.
- яйка - 3 шт.
- смятана - па густу
Рэпу, бульбу і агуркі нарэзаць кубікамі, пакласці ў рондаль.
Дробна нарэзаную зялёную цыбулю змяшаць са здробненымі кропам і пятрушкай, невялікай колькасцю агурочнага расола, дадаць гарчыцу, перац, расцерці ўсё драўлянай лыжкай, даць настаяцца каля 30 хвілін і злучыць з рэпай і бульбай.
Заліць ўсё квасам, пасаліць, заправіць смятанай, пакласці сечаныя яйкі і падаць на стол.
|