- хлебны квас – 2 л
- салёныя ці марынаваныя грыбы – 200 г
- зялёная цыбуля - па густу
- бульба - 4-5 бульбін
- хрэн – 50 г
- кроп - па густу
- смятана - 5-6 ст. л.
- соль - па густу
Грыбы салёныя ці марынаваныя перабраць, прамыць, дробна насекчы. Бульбу адварыць у мундзіры, ачысціць і дробна нарэзаць.
Нацерці на тарцы вычышчаны хрэн, нашаткаваць зялёную цыбулю. Усё скласці ў рондаль і заліць хлебным квасам, добра размяшаць, пасаліць, заправіць паловай смятаны, астатні паліць, падаючы на стол
|