- хлебны квас - 1.5 л
- салёныя грыбы – 400 г
- бульба – 250 г
- морква – 50 г
- зялёная цыбуля – 100 г
- агуркі – 200 г
- яйка (вараныя) - 2 шт.
- смятана – 200 г
- сталовая гарчыца – 20 г
- кроп - па густу
- цукар - па густу
-соль - па густу.
Салёныя грыбы прамыць у халоднай вадзе, даць сцячы вадзе. Затым грыбы і свежыя агуркі нарэзаць дробнымі кубікамі, здрабніць зялёную цыбулю.
Моркву і бульбу сварыць неабчышчанымі, астудзіць, ачысціць і нарэзаць кубікамі. Жаўткі вараных яйкаў расцерці з гатовай гарчыцай і невялікай колькасцю смятаны.
Бялок пасекчы. У свежы хлебны квас пакласці падрыхтаваныя прадукты, заправіць сумессю з жаўткоў і гарчыцы, дадаць соль і цукар.
Перад падачай пакласці смятану і здробненую зеляніну кропу.
|