- хлебны квас - 1.2 л
- салёныя грыбы – 200 г
- зялёная цыбуля – 100 г
- бульба – 400 г
- хрэн – 50 г
- кроп – 10 г
- смятана – 100 г
- соль - па густу.
Грыбы салёныя ці марынаваныя перабраць, прамыць і дробна пасекчы. Бульбу адварыць у мундзіры, ачысціць і дробна нарэзаць, зялёную цыбулю нарэзаць, нацерці на тарцы вычышчаны хрэн.
Усё скласці ў рондаль і заліць хлебным квасам, добра размяшаць, пасаліць, заправіць смятанай (паловай), астатняй часткай паліць пры падачы да стала.
|