-1 л кісляку ці кефіру,
-200 г свежых агуркоў,
-150 г зялёнай цыбулі,
-20 г цукру,
-200 г смятаны,
-4 яйкі,
-300 г варанай ялавічыны,
-соль.
Прамыты здробнены кроп, нарэзаны кубікамі агурок пакласці ў сыроватку.
Дадаць соль і цукар, кавалачкі варанай ялавічыны, зваранае ўкрутую і насечанае яйка, зялёную цыбулю, смятану.
|