- квас - 1.5 л
- ялавічына – 400 г
- зялёная цыбуля – 150 г
- агурок – 300 г
- смятана – 200 г
- яйка - 2.5 шт.
- цукар – 25 г
- гарчыца – 10 г
- зеляніна – 25 г
- соль.
Астуджанае варанае мяса і вычышчаныя ад скуркі свежыя агуркі нарэзаць дробнымі кубікамі ці кароткай саломкай (1 1/2-2 см).
Зялёную цыбулю тонка нашаткаваць і расціраць з невялікай колькасцю солі датуль, пакуль не з'явіцца сок.
Яйкі сварыць укрутую, насекчы ці дробна нашаткаваць. У смятану пакласці яйкі, зялёную цыбулю, гарчыцу, цукар, соль (па густу), добра перамяшаць і развесці квасам.
У атрыманую сумесь дадаць астатнія падрыхтаваныя прадукты і зноў размяшаць. Пры падачы халаднік пасыпаць кропам.
Калі халаднік падрыхтоўваюць у вялікай колькасці, то трэба злучыць усе падрыхтаваныя прадукты са смятанай, дадаць трохі квасу і захоўваць на лёдзе.
Пры падачы ў талерку пакласці порцыю прадуктаў са смятанай, наліць квас і пасыпаць кропам.
|