- квас - 2 л
- ялавічына, цяляціна (язык ў вараным выглядзе) – 250 г
- агурок - 2-3 шт.
- зялёная цыбуля – 150 г
- яйка (варанае) - 2-3 шт.
- смятана - 3/4 шклянкі
- соль - па густу
-цукар - па густу
-гарчыца - па густу
- пятрушка (зеляніна) - па густу
-кроп - па густу.
Варанае мяса і агуркі нарэзаць кубікамі. Дробна нарэзаную зялёную цыбулю расцерці з соллю да з'яўлення соку.
Бялкі звараных у крутую яйкаў дробна пасячы, а жаўткі расцерці са смятанай, соллю, цукрам і гарчыцай.
Змяшаць запраўленую смятану з бялкамі і цыбуляй, развесці квасам, затым пакласці мяса і агуркі.
Старанна размяшаць перад падачай да стала пакласці ў кожную талерку кавалачкі харчовага лёду. Пасыпаць халаднік дробна сечанай зелянінай пятрушкі і кропам.
|