- вараная ялавічына – 20 г
- агуркі – 30 г
- бульба (адвараная) – 30 г
- яйка - 1/2 шт.
- баркун (лісце) – 15 г
- зялёная цыбуля – 15 г
- смятана – 20 г
- сталовая гарчыца – 2 г
- квас – 350 г
- соль.
Адвараную бульбу, свежыя агуркі, адваранае мяса наразаюць дробнымі кубікамі. Падрыхтаваную зялёную цыбулю шаткуюць. Нашаткаванае лісце баркуну расціраюць драўляным песцікам (лыжкай) з невялікай колькасцю солі да з'яўлення соку.
Бялкі яйкаў, свараных укрутую, дробна наразаюць, а жаўткі расціраюць з часткай смятаны, сталовай гарчыцай, соллю і разводзяць квасам.
У прыгатаваную сумесь дадаюць расцёрты з соллю баркун, нарэзаныя прадукты і ўсё змешваюць. Пры падачы да стала кладуць смятану і пасыпаюць зелянінай кропу
|