- агуркі - 4 шт.
- салата ліставая - 2 пучка
- пятрушка (зеляніна) - 1 пучок
- бульба - 3 шт.
- кроп (зеляніна) - 1/2 пучка
- яйка (варанае) - 4 шт.
- смятана - 4 ст.л.
- цукар - 1 ст.л.
- сок цытрынавы - 1 ст.л.
- сухафрукты – 50 г
-ці шыпшына – 40 г
-ці яблыкі (свежыя) – 200 г
- вада - 1л.
Бульбу адварыце ў лупіне, астудзіце, ачысціце, нарэжце кубікамі. Агуркі прамыйце, нарэжце кубікамі. Салату, кроп і пятрушку дробна нашаткуйце. Яечны бялок дробна насечыце, жаўток разатрыце са смятанай.
Падрыхтаваныя інгрэдыенты заліце фруктовым настоем, дадайце цукар, цытрынавы сок і перамяшайце.
Для падрыхтоўкі фруктовага настою сухафрукты прамыйце, заліце кіпенем, закіпяціце і настойвайце пад вечкам 3-4 гадзіны. Перад выкарыстаннем працэдзіце. Халаднік падавайце халодным.
|