- кіслае (квашанае) малако - 3-3.5 шклянкі
- вада - 1-2 шклянкі
- зялёная цыбуля - 50-75 г
- зялёныя агуркі – 150 г
- радыска – 50 г
- часнык - 1-2 долькі
- кроп (зеляніна) - 4-5 шт.
- яйка - 2 шт.
- соль - па густу
-аджыка - па густу.
Агуркі нарэзаць кубікамі, нашаткаваць радыску і цыбулю, затым пакласці ў рондаль ці глыбокую міску, заліць кіслым малаком, папярэдне разведзеным халоднай кіпячонай вадой, заправіць тоўчаным часныком, соллю і аджыкай па густу.
Яйкі адварыць укрутую, нарэзаць дробна і пакласці ў суп. Перад падачай на стол пасыпаць дробна нарэзаным кропам
|