- квас - 1.5 л
- бульба - 8-10 шт.
- морква - 2 шт.
- бручка - 1/8 клубня
- зялёная цыбуля (сцябло) - 2 шт.
- радыска - 1 пучок
- агуркі - 2 шт.
- яйка - 2 шт.
- смятана - 4 ст. л.
- гарчыца - па густу
- цукар - па густу
-соль - па густу
- зеляніна - па густу.
Бульбу, моркву, бручку добра прамыць і асобна адварыць, ачысціць, нарэзаць дробнымі кубікамі.
Свежыя агуркі, зялёную цыбулю, радыску ачысціць, прамыць і нарэзаць таксама дробнымі кубікамі. Яйкі адварыць укрутую, адлучыць жаўткі, а бялкі нарэзаць дробнымі кубікамі.
Жаўткі злучыць з соллю, цукрам і рэпчатай цыбуляй, смятанай і гатовай гарчыцай, добра расцерці і заправіць прыгатаваны квас.
Затым падрыхтаваную бульбу, моркву, бручку, агуркі, цыбулю, радыску і яйка заліць запраўленым квасам і пасыпаць зелянінай кропу.
|