- хлебны квас - 1 л
- мясны фарш – 500 г
- агурок - 2 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- зялёная цыбуля - 100 г
- яйка - 2 шт.
- смятана – 100 г
- соль - па густу
-часнык - па густу
- маянэз - па густу
-перац - па густу.
Мясны фарш абсмажце ў малой колькасці тлушчу. Цыбуліну натрыце на тарцы і выкладзіце ў мяса падчас смажання. Калі фарш астыне, змяшайце яго з дробна парэзанымі агуркамі, яйкамі і зялёнай цыбуляй.
Раскладзіце па талерках, заліце астуджаным квасам. Часнык пасячыце і змяшайце з маянэзам.
У кожную талерку варта класці не больш за 1 ст. л. такой запраўкі, інакш часнык пераб'е густ іншых кампанентаў.
|