- трэска (бялуга, асетр, сяўруга ці акунь) - 200 г,
-хлебны квас - 1.4 л
- свежыя агуркі - 4 шт.
- смятана - 1 ст. лыжка
- яйка - 2 шт.
- цукар - 1 ст. л.
- гарчыца - 1г.л.
- зялёная цыбуля - па густу
-зеляніна кропу - па густу
- зеляніна пятрушкі - па густу
Рыбу чысцяць, трыбушаць, раскрыжоўваюць на паляндвіцу, наразаюць невялікімі кавалачкамі, прыпускаюць і астуджаюць.
Затым рыхтуюць халаднік з квасу, парэзаных кубікамі агуркоў, вараных яйкаў, запраўляюць соллю, цукрам і гарчыцай, падфарбоўваюць смятанай і дадаюць дробна нарэзаную зеляніну.
Пры падачы ў халаднік кладуць кавалачкі рыбы
|