- ялавічына (вараная) – 400 г
- цыбуля зялёная (сечаная) - 2 шклянкі
- кроп (сечаны) - 2 шклянкі
- яйка - 5 шт.
- агуркі - 5 шт.
- радыска – 100 г
- квас - 1 л
- соль- па густу
-цукар- па густу
-хрэн - па густу.
Мяса нарэжце невялікімі кавалачкамі. Агуркі і звараныя ўкрутую яйкі нарэжце кубікамі, радыску - долькамі.
Падрыхтаваныя прадукты злучыце, дадайце цыбулю, кроп, соль, цукар, хрэн па густу, заліце квасам.
Падавайце са смятанай і кавалачкам лёду.
|