- квас - 1.5 л
- рыба – 500 г
- бульба - 2 шт.
- радыска - 1 пучок
- квашаная капуста (без расола) - 1 шклянка
- зялёная цыбуля (дробна нарэзаная) - 4-5 ст.л.
- яйка (варанае) - 2 шт.
- смятана - 3 ст.л.
- сталовая гарчыца - 1 г.л.
- цукар - 1 г.л.
- зеляніна кропу - 1 пучок
- соль - па густу.
Рыбу адварыць, адлучыць мякаць і нарэзаць яе дробнымі кавалачкамі. Зялёную цыбулю расцерці з соллю.
Квашаную капусту прамыць і дробна пасекчы. Бялкі яйкаў, вараную бульбу і радыску нарэзаць кубікамі. Жаўткі яйкаў расцерці з соллю, цукрам, гарчыцай, перамяшаць і заправіць імі квас.
Нарэзаныя прадукты злучыць, заліць квасам, дадаць смятану і пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай кропу.
|